Naviny

Трамп заяўляе, што Індыя пагадзілася спыніць куплю расейскай нафты

img
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп і прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі на шляху на супольную прэс-канферэнцыю ў Белым доме 13 лютага 2025 года ў Вашынгтоне. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што правёў размову з прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі і той пагадзіўся перастаць купляць нафту ў Расеі. Ён адзначыў, што гэта можа стаць адным з фактараў, які паскорыць завяршэнне вайны супраць Украіны.