Кіраўнік грамадскага аб’яднання «Беларуская супольнасць Украіны» Аляксей Францкевіч запрасіў лідарку дэмакратычных сілаў Беларусі Святлану Ціханоўскую сустрэцца з беларускай дыяспарай ва Украіне, калі адбудзецца візіт Ціханоўскай у гэтую краіну. Запрашэнне Францкевіч агучыў у эфіры «Белсату», каментуючы падрыхтоўку прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінету да візіту.