У Венесуэле рыхтуецца амністыя, паводле якой плануецца вызваліць сотні зняволеных. Пераглядацца будуць справы нават 27-гадовай даўніны, з 1999 года, калі прэзідэнтам стаў Уга Чавэс, і па цяперашні час, паведаміла Дэльсі Радрыгес, якая выконвае прэзідэнцкія абавязкі ў краіне, піша Reuters.