Аляксандра Субоціна плануюць зацвердзіць на пасадзе міністра тэхнічнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Пра гэта журналістам паведаміла намесніца прэм'ера Беларусі Наталля Пяткевіч паводле вынікаў паседжання Савету ЕЭК, якое прайшло ў Маскве.