У Варшаве 29 студзеня адбылася прэзентацыя кнігі «Я / мы – эміграцыя», якая выйшла ў 2025 годзе ў выдавецтве «RozUM Media». Яе аўтарка Дар'я Ракава піша гісторыю «сваёй і нашай» эміграцыі, дзеліцца з чытачамі тым, што «накіпела і назбіралася». Сустрэча ладзілася ў публічнай бібліятэцы MDM у цэнтры Варшавы, мадэравала размову Аляксандра Гушча. «Белсат» пабываў на прэзентацыі.
рэпартаж
«Чытаць і плакаць?.. Будзеце смяяцца». У Варшаве прэзентавалі кнігу «Я / мы – эміграцыя»