Чарговы выбрык Аляксандра Лукашэнкі выглядае беспрэцэдэнтна. 29 студзеня ён «зарэзаў» трох кандыдатаў на новыя пасады. Як мыла з’еўшы пайшлі з сумоўя старшыня Менгарвыканкаму Уладзімір Кухараў, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў і гендырэктар агракамбінату «Дзяржынскі» Уладзімір Лук’янаў.