Аляксандр Лукашэнка 30 студзеня ў Менску пры наведванні ААТ «Планар» закрануў тэму Года жанчын, які сам жа і абвясціў месяц таму. Ён адзначыў, што пакуль нічога так і не прыдумана, і даручыў Наталлі Качанавай зрабіць так, каб «жанчыны запомнілі гэты год», паведамілі ў ягонай прэс-службе.