Naviny

У Польшчы ўшанавалі памяць беларусаў, забітых на Падляшшы ў 1946 годзе

Ушанаванне памяці ахвяраў масавага забойства праваслаўных беларусаў на Падляшшы
Ушанаванне памяці ахвяраў масавага забойства праваслаўных беларусаў на Падляшшы. Заляшаны, Польшча. 29 студзеня 2026 года. Фота: Piotr Molęcki / Kancelaria Sejmu

80 гадоў таму польскія падпольшчыкі забілі 79 праваслаўных беларусаў на Падляшшы. У сучаснай Польшчы прызнаюць гэта злачынствам і ўшаноўваюць ахвяраў на высокім узроўні.