Gistoryi

«Калі дажыву, пайду ў суд». Ці зможа былая палітзняволеная, вывезеная ў Літву, вярнуцца ў Польшчу?

img
Былая палітзняволеная Наталля Падлеўская. Вільня, Літва. 26 кастрычніка 2025 года. Фота: Белсат

Былая палітзняволеная, 60-гадовая беларуска Наталля Падлеўская, якую вывезлі з Польшчы ў Літву ў рамках Дублінскага рэгламенту ў кастрычніку 2025 года, дагэтуль знаходзіцца ў Вільні. Яна не можа вярнуцца ў Польшчу праз бюракратычныя складанасці і баіцца дэпартацыі ў Беларусь. Ці ёсць такая рызыка і ці магчымае вяртанне Наталлі да сям’і і атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы, мы запыталіся ў юрысткі, заснавальніцы ініцыятывы «Partyzanka» Ганны Маціеўскай.