Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Доналда Трампа сурʼёзна разглядае магчымасць нанясення ўдараў па абʼектах у Іране. Праўда, і магчымасць перамоваў таксама не выключаецца, бо сілавы варыянт не гарантуе скасавання праблемаў. Пра гэта паведамляюць CNN і Reuters са спасылкай на свае крыніцы.