рэпартаж

«Выйсці з каланіяльнага часу». У Варшаве прэзентавалі новы беларускі каляндар

Прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі прамаўляе падчас прэзентацыі новага беларускага календара ў Музеі вольнай Беларусі
Прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі прамаўляе падчас прэзентацыі новага беларускага календара ў Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 27 студзеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

У Музеі вольнай Беларусі 27 студзеня быў прэзентаваны новы каляндар Беларусі, які з 2023 года ствараецца Прадстаўніцтвам у справе нацыянальнага адраджэння Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі. Пасля прэм'еры адбылася гарачая дыскусія. «Белсат» пабываў на прэзентацыі праекту.