Машына года ў Беларусі – «Белджы». Але пра тыя машыны, якія беларусы найбольш купляюць у 2025-м, яшчэ некалькі гадоў таму наўрад ці шмат чулі ў Беларусі. Імпарт машынаў з Расеі падае, з Кітаю – імкліва расце. Аўтамабільную асацыяцыю непакоіць, што фізічныя асобы завозяць машыны на перапродаж, але плацяць малы ўтыльзбор.