Расея плаціць «надзвычай высокую цану» за мінімальныя тэрытарыяльныя поспехі ў вайне супраць Украіны і дэманструе прыкметы заняпаду як буйной дзяржавы. Да такой высновы прыйшлі эксперты амерыканскага Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS) у аналітычным дакладзе, апублікаваным 27 студзеня.