Расейскія войскі ўвечары 27 студзеня атакавалі беспілотнікамі пасажырскі цягнік на Харкаўшчыне. Удар быў нанесены паблізу вёскі Языкова Ізюмскага раёна па цягніку, які рухаўся па маршруце Чоп – Харкаў – Барвенкава. У выніку атакі загінулі прынамсі пяць чалавек, яшчэ некалькі пасажыраў атрымалі раненні.