Беларуская моладзь у 2025 годзе не верыць у магчымасць змяніць краіну, не чакае справядлівасці ад дзяржавы і стараецца не гаварыць пра палітыку. Але гэта не значыць, што ёй абыякава. Новае сацыялагічнае даследаванне Беларускага нацыянальнага моладзевага савету «РАДА» паказвае: моладзь у Беларусі выжывае, адаптуецца і шукае вузкія прасторы свабоды ў краіне, дзе агульная прастора для дзеяння амаль знікла. «Белсат» пабываў на прэзентацыі і запісаў галоўнае.