Цыклон Леоні прынёс у Беларусь новыя выпрабаванні. Амаль уся краіна пакрылася ледзяной глазураю, ходнікі пераўтварыліся ў сапраўдныя коўзанкі. На дзівосы надвор'я беларусы наракаюць у сацсетках.