Naviny

У Кіеве адбыўся марш памяці беларусаў, якія загінулі за Украіну

Марш памяці Міхася Жызнеўскага ў Кіеве 26 студзеня 2026 года. Фота: svaboda.org
Марш памяці Міхася Жызнеўскага ў Кіеве 26 студзеня 2026 года. Фота: svaboda.org

Увечары 26 студзеня ў Кіеве адбыўся марш ушанавання памяці Міхася Жызнеўскага, які загінуў у 2014 годзе, і ўсіх беларусаў, якія аддалі жыцці пазней, абараняючы Украіну ад расейскай агрэсіі. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.