Дэмакратычная лідарка Беларусі і прэзідэнт Украіны ўпершыню правялі двухбаковую сустрэчу. Дый у цэлым назіраецца радыкалізацыя заяваў украінскага кіраўніцтва датычна Менску. Усё гэта адкрывае для беларускіх дэмсілаў «акно магчымасцяў», але гэтым трэба паспець скарыстацца правільна.