Naviny

Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Украіны дэталі прызначэння новага спецпасланніка

Святлана Ціханоўская падчас урачыстасцяў у Вільні (Літва) 25 студзеня 2026 г. Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская падчас урачыстасцяў у Вільні (Літва) 25 студзеня 2026 г. Фота: Белсат

Падчас урачыстасцяў у Вільні (Літва) з нагоды гадавіны паўстання 1863–1864 гадоў адбылася асобная размова лідаркі беларускіх дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сібігам. Пра гэта «Белсату» распавёў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.