Naviny

Беларусы адкрылі пункт нязломнасці ў Кіеве

img
Пункт нязломнасці ў Кіеве, які адкрылі беларусы. Фота: facebook.com/alena.zarkevic.2025

Сіламі беларусаў у Кіеве створаны пункт нязломнасці, вынікае з допісу валанцёркі, актывісткі, прадстаўніцы грамадскай арганізацыі «Сустрэча» Алены Жаркевіч. Падобныя месцы дапамагаюць жыхарам гораду перажываць адключэнні святла, сувязі ці знікненне вады, якія здараюцца праз расейскія абстрэлы.