Naviny

Падчас першай двухбаковай сустрэчы Уладзімір Зяленскі запрасіў Святлану Ціханоўскую ў Кіеў

Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Вечарам 25 студзеня ў Вільні адбылася першая білатэральная сустрэча Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага са Святланай Ціханоўскай – кіраўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі. Сустрэча прайшла на палях мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню паўстанцаў 1863–1864 гадоў.