Naviny

Да 10 гадоў калоніі і буйныя штрафы: вынесены завочны прысуд у справе «Сумленных людзей»

Прадстаўнікі ініцыятывы «Сумленныя людзі»
Прадстаўнікі ініцыятывы «Сумленныя людзі». Калаж: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Віцебскі абласны суд 22 студзеня вынес завочны прысуд у справе ўдзельнікаў ініцыятывы «Сумленныя людзі» – Алены Жылачкінай (Жываглод), Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага. Разгляд справы адбываўся ў межах спецвядзення.