Да канца 2030 года доля тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце Беларусі павінна складаць не менш за 60%. Пра гэта нагадала намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч, выступаючы на семінары па нарошчванні продажаў беларускай прадукцыі на ўнутраным рынку.