Naviny

Праца медцэнтру «Альфамед» прыпыненая пасля смерці пацыента. Сям'я і клініка маюць розныя версіі

Шыльда «Альфамед» на будынку ў Менску. Фота: «Яндэкс. Карты»
Шыльда «Альфамед» на будынку ў Менску. Фота: «Яндэкс. Карты»

Прыпыненне працы прыватнага медычнага цэнтру «Альфамед» супала ў часе са смерцю аднаго з пацыентаў пасля дыягнастычнай працэдуры, што выклікала грамадскі рэзананс і праверкі з боку дзяржаўных органаў. Сваякі памерлага лічаць, што менавіта іхныя скаргі сталі нагодаю для санкцыяў, аднак клініка і ведамствы адмаўляюць прамую сувязь паміж аказанай дапамогай і згаданаю смерцю.