Частка Офісу Святланы Ціханоўскай будзе працаваць у Варшаве ў сувязі са змененай сітуацыяй з бяспекаю ў Літве. Пры гэтым дзейнасць Офісу ў Літве таксама працягнецца. Пра гэта распавёў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, паведамляе «Delfi» са спасылкай на эфір LRT.