Naviny

На Мазырскім НПЗ з’явілася расейская сістэма супрацьпаветранай абароны – «Схемы»

СПА
Здымкі са спадарожніка сведчаць, што працы для ўладкавання пазіцыі для сістэмы СПА на тэрыторыі заводу пачаліся ў студзені 2025 года. Фота: radiosvoboda.org

На тэрыторыі Мазырскага НПЗ у пачатку жніўня 2025 года з'явілася сістэма супрацьпаветранай абароны, падобная да расейскай зенітна-ракетнай сістэмы «Тор». Да такой высновы прыйшлі журналісты праекту «Схемы» Радыё Свабода, якія прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі Planet Labs і апыталі экспертаў.