У Давосе праходзіць Сусветны эканамічны форум, на якім прысутнічае і дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў на чале са Святланаю Ціханоўскай. У першы дзень, 20 студзеня, дэмакратычная лідарка правяла шэраг афіцыйных і нефармальных сустрэчаў з уплывовымі палітыкамі, брала ўдзел у сайд-івэнтах і панэлях, прысвечаных будучыні Еўропы. У сераду, 21 студзеня, у Давосе выступіў прэзідэнт ЗША Доналд Трамп.Якія заданні перад сабою ставіць каманда Ціханоўскай на гэтыя дні, ці змянілася прэзентацыя пазіцыі Беларусі пасля вызвалення з турмаў лідараў пратэсту 2020 года і апазіцыйных палітыкаў? Пра гэта галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык размаўляе са Святланаю Ціханоўскаю на Сусветным эканамічным форуме.