Стваральніца чату і суполкі «На ПМЖ в Беларусь» не раіць пераязджаць тым, хто непакоіцца за сваю бяспеку, хоць сама публікавала «экстрэмісцкія матэрыялы». Суполка ахвотна дапамагае ў пераездзе і адаптацыі расейскамоўным жыхарам Латвіі ці Злучанага Каралеўства з «правільнымі поглядамі».