У варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі 20 студзеня адкрылася выстава «Кропка ўваходу – 123». У экспазіцыі – больш за 30 прадметаў турэмнай рэальнасці Рэспублікі Беларусь, у якую можна ўвайсці, але выйсці з якой немагчыма – можна толькі вызваліцца. Сурвэткі, кубкі, біркі, «мутка», «заначка зэка», рукавіцы і турэмныя «палажняковыя» лыжкі… Нашым правадніком па выставе быў былы палітычны вязень Алег Кулеша.
рэпартаж
Рукавіцы Фядуты, кубак Золатавай. У Варшаве адкрылася выстава турэмных артэфактаў «Кропка ўваходу – 123»