У канцы снежня 2025 года Менскі гарадскі савет дэпутатаў зацвердзіў бюджэт сталіцы на 2026 год. Даходы і выдаткі прыкметна выраслі ў параўнанні з папярэднім годам, а дэфіцыт, наадварот, скараціўся. Пры гэтым дакумент фіксуе пераразмеркаванне прыярытэтаў: у 2026 годзе горад выдаткуе менш сродкаў на сілавікоў і бяспеку, а таксама на ахову навакольнага асяроддзя, тады як асноўныя рэсурсы пойдуць на сацыяльныя праекты і інфраструктуру.