рэпартаж

«Дзе тут месца жанчыны, а дзе – мужчыны». Прэм’ера сезону на «Белсаце»: 21 студзеня стартуе праграма «Каса на камень»

img
Вядоўцы Кацярына Ваданосава і Васіль Калач падчас здымак праграмы «Каса на камень». Варшава, Польшча. 16 студзеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

21 студзеня «Белсат» дае старт новай дакументальна-публіцыстычнай праграме «Каса на камень». Цыкл пра тое, як выглядае гісторыя праз прызму жаночых і мужчынскіх поглядаў. Жаночы бок прэзентуе Кацярына Ваданосава, мужчынскі – Васіль Калач, эксперт – Алесь Кіркевіч (ён жа аўтар сцэнару). Першыя эпізоды – пра чарадзейства і сексуальную рэвалюцыю ў БССР. Прэмʼера – 21 студзеня. А мы пабывалі на здымках праекту.