рэпартаж

У 2020 годзе ўлада «валялася пад нагамі» – чаму ніхто яе не падняў. Размова з Уладзімірам Мацкевічам

Уладзімір Мацкевіч на сустрэчы ў Вільні 18 студзеня 2026 года. Фота: Белсат
Уладзімір Мацкевіч на сустрэчы ў Вільні 18 студзеня 2026 года. Фота: Белсат

У нядзелю ў Вільні адбылася сустрэча з філосафам і былым палітвязнем Уладзімірам Мацкевічам. Размова стала працягам ягонага цыклу пра мысленне і адказнасць, пра грамадства, вайну і мір, выбар і будучыню Беларусі. Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытай дыскусіі – з пытаннямі з залы і доўгімі адказамі, якія паступова складаліся ў цэласную логіку разваг пра беларускую палітыку ў выгнанні і досвед 2020 года.