Марыя Калеснікава заявіла, што не ідзе з палітыкі, і заклікала ЕЗ да перамоваў з Лукашэнкам дзеля бяспекі самой Еўропы. Былая палітзняволеная ўпэўненая, што ва ўмовах ізаляцыі ад Захаду Беларусь вымушаная збліжацца з Расеяй, акрамя таго, гэта ўдар для беларусаў, якія некалі атрымлівалі багата шэнгенскіх візаў.