Gistoryi

«Стаць у праломе мура»: невядомы Зянон Пазняк

Палітык Зянон Пазняк падчас інтэрв'ю ў Беларускім доме ў Варшаве, Польшча. 21 красавіка 2024 года. Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат
Палітык Зянон Пазняк падчас інтэрв'ю ў Беларускім доме ў Варшаве, Польшча. 21 красавіка 2024 года. Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат

Зянона Пазняка можна ўспрымаць па-рознаму, але адмаўляць ягонай ролі ў з’яўленні незалежнай Беларусі немагчыма. Якая яна, гэтая адна з найважнейшых постацяў у нашай найноўшай гісторыі, і як Пазняк зрабіўся тым, кім ёсць? Пра гэта кніга «Стаць у праломе мура. Вялікае інтэрв’ю Зянона Пазняка», напісаная былымі журналістамі «Белсату» Змітром Гурневічам і Паўлам Мажэйкам.