Gistoryi

«Мяне прыцягвае зло...» Шчырая размова з журналістам і аўтарам раману «Патыбулюм» Дзянісам Дудзінскім

Аўтар раману «Патыбулюм» і вядоўца «Белсату» Дзяніс Дудзінскі. Варшава, Польшча. 11 снежня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Аўтар раману «Патыбулюм» і вядоўца «Белсату» Дзяніс Дудзінскі. Варшава, Польшча. 11 снежня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Тэлевядоўца і шоумен Дзяніс Дудзінскі напісаў у 2025 годзе свой першы раман «Патыбулюм» – кнігу пра тое, як за 10 дзён без адзінага стрэлу разбурыць горад і дэмаралізаваць гарадскую супольнасць. Кнігу пра гераізм, баязлівасць і журналістыку. У шчырай гутарцы з «Белсатам» аўтар рамана распавядае, што б ён зрабіў на месцы Лукашэнкі ў 2020 годзе, чаму не пабяжыць, калі на Варшаву паляціць атамная бомба, і ці існуе ў чалавеку зазор паміж «героем» і «баязліўцам».