Analityka

Што напраўду маглі праслухаць «шпіёны-радыёаматары»? Вось што можа злавіць любы ахвочы

Рацыя працаўніка экстраных службаў
Рацыя працаўніка экстраных службаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pxhere.com, СС0

Калі верыць Пратасевічу, аматары змаглі праслухаць і вайскоўцаў, і службу аховы Лукашэнкі. Сур’ёзна? Спыталі былога сілавіка Лупаносава і радыёаматара Бесараба. Аказваецца, гэта сапраўды магчыма, але лепш бы прапаганда ў гэтым не прызнавалася.