Доналд Трамп актыўна заклікаў іранцаў пратэставаць супраць уладаў Ісламскай Рэспублікі, пагражаючы ўжываннем сілы за задушэнне пратэстаў. Але калі лік забітых пайшоў на тысячы, прэзідэнт ЗША абмежаваўся санкцыямі. Вайсковай аперацыі, якой ад яго чакалі, не адбылося. Тым не менш, эксперты не бачаць добрых перспектываў для іранскіх уладаў. Тым больш, што амерыканская аперацыя з парадку дня яшчэ не знятая.