Ва Узброеных сілах Беларусі пачалі «раптоўнае комплекснае правяранне», паведаміў дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Паводле яго, падчас гэтага правярання ўлічваецца досвед «СВА» – так дзяржаўныя крыніцы ў Расеі і Беларусі называюць вайну ва Украіне.