Міністэрства ўнутраных справаў абвесціла пра затрыманне двух замежнікаў і беларускі, якія арганізавалі легалізацыю ў Беларусі іншаземных грамадзянаў. Паведамленне сілавікоў з'явілася на наступны дзень пасля таго, як Латвія паказала доказы датычнасці беларускіх службаў да міграцыйнага ціску на краіны ЕЗ.