Паводле «Белгідрамету», сярэдняя за дзень тэмпература ў Беларусі на 7–18 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму. Месцамі ўначы даходзіла да 27–30 градусаў марозу. Анамальна халоднае надвор'е пакуль захоўваецца і ўплывае на жывёлінаў, якіх мы выводзім на шпацыр, і асабліва на тых, якія на дварэ жывуць. «Белсат» апавядае, як абараніць хатніх гадаванцаў і дапамагчы беспрытульным сабакам і катам.