Gistoryi

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён долараў». 94-гадовая Надзея Запруднік – пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў

Надзея Запруднік (сядзіць за прасніцай) з беларускімі ўдзельнікамі фестывалю ў Парку Свабоды. Нью-Джэрзі, 1979 г. Здымак з архіву Беларускага інстытуту навукі і мастацтва (БІНіМ)
Надзея Запруднік (сядзіць за прасніцай) з беларускімі ўдзельнікамі фестывалю ў Парку Свабоды. Нью-Джэрзі, 1979 г. Здымак з архіву Беларускага інстытуту навукі і мастацтва (БІНіМ)

Надзея Рагалевіч-Запруднік – адна з тых беларусак, чый лёс увабраў у сябе трагедыю і годнасць ХХ стагоддзя. Яна перажыла нацысцкую акупацыю і набегі партызанаў у Беларусі, жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне і эміграцыю ў ЗША ў 1950-м, дзе пасля дзесяцігоддзямі служыла беларускай справе разам з мужам Янкам Запруднікам. Цяпер спадарыня Надзея жыве ў доме для старых у Нью-Джэрзі. У 94 гады яна застаецца чалавекам, які, нягледзячы на выпрабаванні, паўтарае запавет свайго жыцця: «Наперад». У размове з «Белсатам» яна расказала, як дажыць да такога ўзросту, падзялілася ўспамінамі пра вайну і дала парады маладым людзям.