Analityka

Касаванне санкцыяў, размовы з Лукашэнкам: з Беларусі прапанавалі зрабіць буферную дзяржаву

img
Мінакі на праспекце Незалежнасці ў Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

Палітолаг Рыгор Астапеня прэзентаваў працу «Пераўтварэнне Беларусі з расейскага актыву ў буферную дзяржаву дзеля еўрапейскай бяспекі». Фактычна гэта інструкцыя для заходніх краінаў – што рабіць з Менскам. Сярод прапановаў – дыялог з Лукашэнкам, касаванне часткі санкцыяў, узнаўленне паўнавартаснай працы амбасадаў.