У канцы снежня 2025 года ўрад Беларусі зацвердзіў дзяржаўную праграму «Навука для эканомікі і грамадства» на 2026-2030 гады. Фармальна гэта адзін з ключавых дакументаў новай пяцігодкі: ён павінен вызначыць, якую менавіта ролю навука будзе займаць у эканоміцы, прамысловасці і сістэме бяспекі краіны ва ўмовах санкцый, тэхналагічнай ізаляцыі і залежнасці ад знешніх партнёраў.