Беларусь працягвае ўсталёўваць бязвізавыя рэжымы з краінамі «Глабальнага Поўдня», куды значнай частцы беларусаў лятаць небяспечна з палітычных прычынаў. А вось у суседнія еўрапейскія краіны трапіць грамадзянам нашай краіны пакуль даволі цяжка.