Naviny

Сілавікі назвалі «апапамыйніцамі» дзяржаўныя выданні «Минская правда» і «Наш Край»

Знойдзеная на сметніку котка. Фота: Минская правда|MLYN.by / Telegram
Знойдзеная на сметніку котка. Фота: Минская правда|MLYN.by / Telegram

Шэраг беларускіх медыяў – як незалежных, гэтак і дзяржаўных – апублікавалі навіну пра котку, закрытую ў слоіку, якую знайшла жыхарка Баранавічаў на сметніку. Але рэсурсы, звязаныя з сілавікамі, зняпраўдзілі гэтыя звесткі, назваўшы тых, хто распаўсюдзіў іх, «апазіцыйнымі памыйніцамі».