Naviny

Прэзідэнт Наўроцкі – беларусам: «Польшча вас ніколі не пакіне»

Караль Наўроцкі паціскае руку Святлане Ціханоўскай. Фота: prezydent.pl
Караль Наўроцкі паціскае руку Святлане Ціханоўскай. Фота: prezydent.pl

13 студзеня ў Бэльвэдэрскім палацы ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзяў удзел у каляднай і навагодняй сустрэчы з лідаркай беларускіх дэмакратычных сілаў Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай супольнасці.