Заявы ўладаў Беларусі аб размяшчэнні ў краіне ракетнага комплексу «Арэшнік» не пацвярджаюцца ніводным аб'ектыўным фактам. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі BELPOL, якія вывучылі публічныя заявы Менску і Масквы, магчымыя лагістычныя маршруты, інфраструктурныя абмежаванні і вытворчыя магчымасці абароннай прамысловасці.