Расейскія вайскоўцы ў ноч на 13 студзеня нанеслі камбінаваны ўдар ракетамі і беспілотнікамі па тэрмінале кампаніі «Новая пошта» у прыгарадзе Харкава. У выніку атакі загінулі чатыры чалавекі, яшчэ шэсць атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Пра гэта паведаміў начальнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Синегубов.