Колькасць ахвяраў задушэння пратэстаў у Іране ідзе на сотні, калі не на тысячы. Улады краіны настроеныя, падобна, патапіць іх у крыві, але пры гэтым і самыя знаходзяцца ў сур’ёзнай небяспецы. Шмат, на думку экспертаў, будзе залежыць ад дзеянняў Злучаных Штатаў у найбліжэйшыя дні.