Kamentar

«Я лячу так, каб не сесці». Як страх, план і пакаранні руйнуюць беларускую медыцыну

Станіслаў Салавей. Фота з асабістага архіву
Станіслаў Салавей. Фота з асабістага архіву

Беларускі гінеколаг і сябра Аб'яднанага пераходнага кабінету Станіслаў Салавей кажа, што рэфармаваць беларускую медыцыну пунктава немагчыма. Давядзецца разбіраць увесь клубок, які гадамі замяняў сабой рэальную сістэму аховы здароўя – дырэктыўную планавасць, карны характар, адсутнасць самакіравання, састарэлае рыхтаванне дактароў, прымусовае размеркаванне, сістэму матывацыяў, фальсіфікаваную статыстыку. Некаторыя з прапанаваных змяненняў могуць падацца радыкальнымі – аптымізацыя сеткі больніцаў, адмена размеркавання, новая мадэль рыхтавання, дэцэнтралізацыя кіравання. Але, як адзначае эксперт, без гэтых крокаў сістэму не выправіць.